Законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі» прыняты ў першым чытаньні

­Аляксандар Радзькоў у палаце: «Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і, па сутнасьці, супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы».

Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў:

«У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценьне, нават імкненьне да вяртаньня дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы».

На думку Радзькова, законап­раект «забясьпечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданьняў».

Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва і мовазнаўцамі, які не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку.

Новы закон уступіць у дзеяньне ад 1 верасьня 2010.

­
16:02, 24/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.