18-19 кастрычніка ў Менску пройдзе фэстываль «Кліп-марафон 2007»

Гледачы змогуць як пабачыць новыя відэа, так і ўзгадаць рарытэтныя: больш за 30 беларускіх кліпаў перыяду 1991-2007 будуць паказаны ў межах фэсту.

У першы дзень «Кліп-марафону» будуць дэманстравацца як новыя, так і рарытэтныя відэа. На другі дзень адбудзецца непасрэдна конкурсная частка. Лепшыя кліпы будуць абраныя шляхам глядацкага галасаваньня. А пераможцы атрымаюць памятныя статуэткі і дыплёмы.

Гледачы таксама не застануцца без падарунка – па выніках конкурсу будуць выдадзеныя DVD зь лепшымі кліпамі.

Заяўлена, што ў «Кліп-марафоне» возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты: «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Стары Ольса», «Zet», «Нейро Дюбель», «Крок», «:B:N:», «PLAN», «IQ48», «Палац», «Зьніч», «Бонда» і іншыя.

Усяго будзе прадэманстравана болей 30 музычных відэа 1991-2007 гадоў. Фэстываль ладзіцца «Моладзьдзю БНФ» у межах кампаніі ў абарону беларускіх музыкаў. Плянуецца праводзіць такое мерапрыемства штогод.

І хаця пэўная частка новых, зьнятых сёлета кліпаў на фэсьце прадстаўлена ня будзе, само мерапрыемства можа стаць цудоўнай нагодай яшчэ раз узгадаць старыя-добрыя відэа любімых музыкаў, якія, на жаль, не пабачыш на музычных каналах.

Так, вакаліст «IQ48» Саша Ракавец нічога ня чуў пра правядзеньне марафону, таму гледачы, верагодна, убачаць толькі адзін кліп гурту на песьню «Таполі». Хаця «здаровыя лосі» ўжо пасьпелі зьняць яшчэ два відэа і больш таго, атрымаць на іх правы. А гэта значыць, што пасьля афіцыйнага запуску канала БелСат, новыя кліпы «IQ48» можна будзе ўбачыць і на іншых каналах.

Як паведаміў Generation.by арганізатар фэсту Адам Птушка, значная частка заяўленых музыкаў пацьвердзіла свой удзел.

Распачнецца фэст 18 кастрычніка а 17 гадзіне на ўправе партыі БНФ

SlaDa 16:13, 17/10/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.069 seconds.