Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб адмене льготаў

Некалькі хвілінаў таму Палата прадстаўнікоў прыняла закон «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў». Пасьля ўсіх працэдураў прыблізна праз 6 месяцаў закон уступіць у дзеяньне.

Па дадзеных Радыё Свабода ў першым чытаньні за яго прагаласавала 99 дэпутатаў, супраць – 2. У другім: за – 101, супраць – 1.

Міністар працы і сацыяльнай абароны Уладзімер Патупчык паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што гэты закон пройдзе звычайную працэдуру. Яго павінны зацьвердзіць у Савеце Рэспублікі, потым ён будзе падпісаны кіраўніком дзяржавы.

Уні Вера 12:38, 23/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.