Рete-Paff у паглыбленьні

Апошнім днём зімы Піт Паўлаў запрашае да доўгачаканае шоў-прэзэнтацыю фольк-праекту Рete-Paff - прэзэнтацыя альбому «Pahlyblennie».
 

Пасьля доўгіх боек за памяшканьне зьдзейсьнілася мара Піта Паўлава – правесьці прэзэнтацыю ня менш доўгачаканага альбому Рete-PaffРahlyblennie. 28 лютага Піт запрашае правесьці зіму і сустрэць вясну ў Малой залі Палаца Рэспублікі (гэта стала магчымым дзякуючы «некаторым багатым бабрам»).  

Як заўжды амбітны і натхнёны, Піт паабяцаў супэр-шоў. Рete-Рaff – гэта фолькавы праект, але прэзэнтацыя заяўлена ў незвычайным аздабленьні. Музыкі будуць ня проста «тупа» сядзець і граць. Па-першае, будуць таньчыць дзяўчаты прыгожыя, па-другое – рыхтуецца відэашэраг з рэдкімі хронікамі, у тым ліку й зь сямейнага архіва Піта. Ну і канешне, галоўная каштоўнасьць – гэта людзі. За тры гады Рete-Рaff пераўтварыўся ў сапраўдную капэлю. І ў пэўны момант увесь склад яе зьявіцца на сцэне. Таксама ў прэзэнтацыі возьмуць удзел, напрыклад, Масуд Талібані, Аляксандра (дуэт «Аляксандра і Канстанцін») і шэраг іншых класных людзей.

Што тычыцца непасрэдна альбома, то Піт таксама зрабіў акцэнт на густоўным афармленьні плыты (па задумцы Зоі Луцэвіч). Таму такая і дарагая гэтая плыта – прыходзілася нешта нават самому дарабляць, бо ў нас так ня робяць. Па вялікаму рахунку, менавіта з-за такіх вось праблем плыта і рыхтавалася амаль тры гады. Больш таго, вокладка зроблена з такога адмысловага картону, якім можна ізаляваць трансфарматары. Гэта ж не альбом, а мара неабыякавага да аўтэнтычнай беларускай музыкі фізыка-аматара! 

Але, безумоўна, галоўнае багацьце альбому – гэта кампазыцыі. Тры зь іх былі названыя дыямантамі, бо тэксты адносяцца да 16-17 ст. Да альбому спрычынілася нямала выбітнейшых людзей, у тым ліку і Яраш Малішэўскі. Ён ня толькі сядзеў на хлебе ды вадзе, каб набыць рэдкія музычныя інструманты і парадаваць нас жывым гучаньнем, але і, так бы мовіць, выратаваў ад вагню рэдкія аўтэнтычныя тэксты. І ўвогуле, Яраш – вялікі выдумляльнік. Напрыклад, яму вельмі даспадобы плюшавыя касьцюмы розных казачных герояў и жывёлак. Аднак Піт паабяцаў, што апрануты музыкі будуць у строі адпаведна накірунку альбома. Хаця ў плянах усё ж такі Рete-Рaff зьбіраецца абзавесьціся, напрыклад, гарнітурам тыгра, бусла і іншых цудоўных стварэньняў. Дарэчы, класная ідэя – заўсёды можна зарабіць на лусту хлеба на якім дзіцячым сьвяце.

Візытоўкай Піта ўжо даўна сталі дзёрзкія мэты. Ня менш ня больш – стаць беларускімі U2! Каб беларуская музыка стала пазнавальнай ва ўсім сьвеце – гэтакай мэга-папсой. Пакуль Рete-Рaff не гучыць папсова, гэта нават не радыё фармат. Але ў музыкаў далёкаідучыя пляны. І хутка мы, магчыма, атрымаем беларускіх Black Eyed Peace

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1927 seconds.