Затрыманых пад Менскам студэнтаў пачалі адпускаць

Прайшло ўжо каля 3 гадзінаў пасьля затрыманьня студэнтаў у вёсцы Лугавая Слабада. На дадзены момант з РАУС Менскага раёну выпусьцілі больш за палову затрыманых. Некалькі чалавек павялі на допыт, з астатніх бяруць пісьмовае тлумачэньне і выпускаюць. 

Па словах адной з затрыманых Люды Асіпенкі, ва ўсіх студэнтаў бяруць адбіткі пальцаў.

UPD: Усіх затрыманых выпусьцілі. Апошнія выйшлі з РАУС а палове на адзінаццатую вечара.

Уні Вера 21:56, 10/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1329 seconds.