Інтэрнэт-цэнзура ў гарадзенскіх унівэрсытэтах

З кампутараў у гарадзенскіх унівэрсытэтах заблякаваны доступ да шэрагу сайтаў інтэрнэта.

Карыстальнік livejournal yuripats заўважыў, што з катэдры фізыкі гарадзенскага мэдунівэрсытэта не магчымы доступ да шэрагу інтэрнэт-сайтаў. Не адчыняюцца ўсе сайты дамена grodno.net, у тым ліку вельмі папулярны сярод гарадзенцаў forum.grodno.net. З сусьветных сайтаў заблякаваны, напрыклад, доступ да інтэрнэт-дзёньнікаў Livejournal.  

Гарадзенскі блог адзначае, што ўжо даўна вядома пра абмежаваньне доступу да шэрагу сайтаў таксама і ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэсытэце.  

Тэхнічна задача абмежаваньня доступу да пэўных сайтаў рэалізуецца адміністратарамі лякальных сэтак. Паколькі доступ да інтэрнэту звычайна адбываецца пра адзін сэрвэр, то на ім ставіцца фільтар на пэўныя сайты. Гэтая функцыя звычайна прысутнічае ў большасьці праграмаў-фаерволаў, для таго каб забараняць доступ карыстальнікам да порна сайтаў і падобных ім.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.056 seconds.