«Менск – гэта вялікая прастора для творчасьці»

4 кастрычніка ў галерыі "Падземка" прайшла прэзэнтацыя праекта Horad Miensk, прысьвечанага сталіцы Беларусі. Акрамя магчымасьці пазнаёміцца з стваральнікамі сайту, можна было паслухаць "гарадзкую" музыку гуртоў Urban life і Rahis, а таксама прыняць удзел у конкурсах. 

­

Адна з стваральніц праекта Кася (palasatka):

- Ідэя стварыць такі сайт зьявілася два гады таму. Тады хацелася стварыць нешта новае, нешта зрабіць, "замуціць". Мы з сябрамі доўга думалі над тэмай, але найбольш блізкай аказалася тэма Менску. Менск – гэта вялікая прастора для творчасьці. Мы вырашылі правесьці прэзэнтацыю менавіта у "Падземцы", таму што тут клясная атмасфэра. Тут ёсьць зацікаўленыя людзі, якія вырашылі дапамагчы нам.

Уся імпрэза была прасякнутая пазытывам. Гэтаму спрыяла асаблівая атмасфэра галерэі,  жывая акустычная музыка, да таго ж, сябры каманды сайту былі апранутыя ў аранжавыя колеры. Кожны зь іх выступіў перад слухачамі. Слова таксама мела Марыйка Мартысевіч, адна з аўтараў CDмагу. 

Арганізатары не проста прэзэнтавалі сваю працу, але і “трымалі кантакт” з публікай. Былі  праведзеныя адмысловыя конкурсы і лятарэя. Госьці атрымалі паперкі з нумаркамі, а пасьля тыя, хто меў нумары-пераможцы змог абраць на свой густ адзін з фотаздымкаў, што віселі на сьцяне. Усе гэтыя фотаздымкі – працы фатографаў сайту.

Прысутныя вельмі цёпла ўспрынялі і прэзэнтацыю, і саму ідэю праекту. У камэнтары для studenty.by Кася зазначыла, што на імпрэзе пабачыла шмат незнаёмых, новых ёй людзей:

-Я вельмі хвалявалася. Гэта першая прэзэнтацыя такога кшталту ў маім жыцьці. Далей дакладна ня будзе памылак, што мы рабілі сёньня. Але, я думаю, што для дэбюту гэта нармалёва. Вельмі ўразіла вялікая колькасьць людзей, якіх мы ня ведаем. Але ім падабаецца праект, і было прыемна бачыць іх на прэзэнтацыі.

P.S. Мне нагадваць пра прэзэнтацыю будзе фотаздымак, які я атрымала ў падарунак дзякуючы шчасьліваму нумару 10. Цяпер са сьцяны на мяне пазірае вока старога менскага аўтамабіля. 

Urban life

Rahis

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1894 seconds.