У Беларусі новы рэкорд па колькасьці разводаў

У Беларусі новы рэкорд па колькасьці разводаў

У першыя тры месяцы 2012 году ў Беларусі быў пастаўлены чарговы рэкорд у колькасьці разводаў. Адначасова адбылося моцнае скарачэньне лічбаў новых шлюбаў: граць вясельлі сёлета сталі на 20% радзей. Пры гэтым кожны 20-ы шлюб у Беларусі зарэгістраваны з замежнікам.

На 1 000 шлюбаў у Беларусі прыходзіцца 875 разводаў

У 2010 годзе на 1000 шлюбаў прыходзілася 468 разводаў. На тры першыя месяцы 2011 на тую ж колькасьць шлюбаў прыпала 670 разводаў. А на студзень-сакавік 2012 году на 1000 шлюбаў прыпадала 875 разводаў.

Рэзкі рост колькасьці разводаў прыпаў на моцнае скарачэньне новых шлюбаў: граць вясельлі сёлета сталі на 20.2% радзей, калі параўноўваць студзень-сакавік 2011 і 2012 году. Гэтыя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Такі рост разводаў сацыёлягі зьвязвалі са зьменай тарыфаў на дзяржаўныя паслугі за афармленьне разводу ў сувязі з ростам базавай велічыні. За развод з 1 красавіка трэба плаціць дзяржаве амаль у 3 разы болей. Ня варта забывацца і на эканамічны крызыс, рост міграцыі.


Колькасьць разводаў на 1 000 чалавек у краінах Эўропы (найвышэйшыя і найменшыя паказчыкі) паводле Эўрастату

Каб параўнаць колькасьць разводаў у розных краінах, у сьвеце прынята лічыць, колькі зь іх прыходзіцца на 1 000 чалавек. 

Цяпер на 1 000 чалавек у Беларусі прыходзіцца 4.2 разводы. Гэта вышэй, чым у 2010 і 2011 гадах: у пазамінулым годзе на 1 000 чалавек прыходзілася 3.8 разводы, прыкладна столькі ж у мінулым. З такім высокім паказчыкам наша краіна апынулася на другім месцы ў Эўропе па колькасьці разводаў. У 2010 годзе (толькі па ім пакуль падлічаныя дадзеныя па ўсім краінам кантэнэнту) нас «абагнала» толькі Расея, дзе на 1 000 чалавек прыходзіцца 4.5 разводы. Але, гледзячы па сёлетняй дынаміцы, Беларусь мае ўсе шанцы абысьці нашу ўсходнюю суседку па гэтым паказчыку і выйсьці на першае месца ў Эўропе па колькасьці разводаў.

Паводле дадзеных Эўрастату, найвышэйшы ўзровень разводаў у Эўразьвязе ў Літве ды Бэльгіі. Там на 1000 чалавек прыходзіцца 3.3 разводы. Агулам сярэдні рэйтынг разводаў на 1000 чалавек у ЭЗ — 2.1.

Беларускі бяруцца са славянамі і немцамі, а беларусы — з балтыйкамі і габрэйкамі

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у мінулым годзе ў краіне зарэгістравана болей за 5 тысячаў шлюбаў з замежнікамі. У параўнаньні з 2000 годам колькасьць шлюбаў беларусак з замежнымі жаніхамі павялічылася ў 1.8 разы, а колькасьць шлюбаў беларускіх мужчын з замежніцамі вырасла больш чым у 2.5 разы. Але часьцей за ўсё інтэрнацыянальныя шлюбы — прэрагатыва беларускіх жанчын.

Нявесты зь Беларусі надаюць перавагу жаніхам з Расеі, Украіны, краін Балтыі, Германіі, Ізраілю і Турцыі.

Прыкладна тыя ж перавагі і ў беларускіх хлапцоў. Акрамя краін-суседзяў нявестаў у Беларусь пастаўляе Ізраіль.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.