Беларусь — другая краіна Еўропы па колькасці разводаў

Больш за 50% шлюбаў у Беларусі распадаецца. Гэты сумны факт вывеў нашу краіну на другое месца ў Еўропе па колькасці разводаў на аднаго чалавека. Як і ў мінулым годзе, у жаданні разыходзіцца беларусы саступаюць толькі расейцам.

У Беларусі новы рэкорд па колькасьці разводаў

Калі вы збіраецеся пабрацца шлюбам, падумайце спачатку аб тым, што здараецца з большасцю беларусаў, якія прынялі калісьці гэткае ж рашэнне. Калі верыць Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту, на кожныя два шлюбы прыходзілася ў мінулым годзе па аднаму разводу.

У лічбах гэта сітуацыя выглядала прыкладна так: у 2012 годзе беларусы сыгралі 76 тыс. 245 вяселляў. І арганізавалі 39 тысячаў разводаў. На тысячу шлюбаў атрымалася роўна 512 разводаў.

Хаця ўсё магло быць і нашмат горш. Гэтак, на тры першыя месяцы 2011 на тую ж колькасць шлюбаў прыпала 670 разводаў. А на студзень-сакавік 2012 году на 1000 шлюбаў прыпадала 875 разводаў. Выглядае, разыходзіцца беларусы схільныя ў пачатку года, а граць вяселлі — у канцы.

Калі ж параўнаць нашыя «вясельныя» поспехі з іншымі краінамі Еўропы, то становіцца троху сумна. Бо і ў 2010-м, і ў 2011-м наша краіна займала другое месца ў Еўропе па колькасці разводаў на 1 000 жыхароў. Саступалі мы толькі Расіі (гл. графік).


Колькасць разводаў на 1000 чалавек у краінах Еўропы ў 2011 годзе. Дадзеныя Eurostat

Цікава, што да разводаў схільныя найперш жыхары былых савецкіх рэспублік. А вось рэлігійныя ірландцы ды армяне разыходзіцца, выглядае, не вельмі любяць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.