Беларусь — чэмпіён Эўропы па колькасьці разводаў

У 2010 годзе на 1000 шлюбаў прыходзілася 459 разводаў. Па колькасьці разводаў на тысячу чалавек наша краіна займае першае месца ў Эўропе і адно самых высокіх у сьвеце.


Амаль кожны другі беларускі шлюб мае рызыку разваліцца. Фота Юра Сідун

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за студзень-жнівень гэтага году з 1000 шлюбаў распалася 459. У мінулым годзе сярэдняя колькасьць шлюбаў, што распаліся, была меншая (427 на тысячу).

Калі пералічыць колькасьць разводаў на колькасьць насельніцтва ў 2010, то атрымаецца, што Беларусь мае адзін з найвышэйшых паказчыкаў у гэтай вобласьці: 3.6 разводаў на тысячу чалавек (яшчэ ў мінулым годзе быў 3.5). Пры гэтым амаль кожны трэці малады беларус да 30 гадоў мае вопыт шлюбнага жыцьця.

Такім чынам, разводаў у Беларусі адносна насельніцтва болей, чым дзе яшчэ ў Эўропе. Паводле дадзеных Эўрастату, найвышэйшы ўзровень разводаў у Эўразьвязе ў Літве — там на 1000 чалавек прыходзіцца 3.1 разводы, ды ў Бэльгіі (3.3 разводы на 1000). У 2008 годзе ва Ўкраіне прыходзілася 3 разводы на 1000 чалавек, у Малдове, дзе палова ўсіх шлюбаў распадаецца, — 3.3 разводы на 1000. Агулам сярэдні рэйтынг разводаў на 1000 чалавек у ЭЗ — 2.1.


Статыстыка разводаў на 1000 чалавек у ЭЗ

Высокія лічбы разводаў часткова можа патлумачыць папулярнасьць фіктыўных шлюбаў. Напрыклад, гэта працэдура папулярная сярод віетнамскіх студэнтаў. Нядаўна прадстаўнікі дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі пачалі змагацца зь фіктыўнымі шлюбамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0838 seconds.