Пакаленьне Y — самае адукаванае ў Беларусі

Беларускае пакаленьне Y аказалася самым адукаваным паводле выніках перапісу. Маладыя людзі ва ўзросьце ад 20 да 29 жывуць у асноўным у Менску, трэцяя іх частка ўжо пасьпела пабрацца шлюбам, а пятая — скончыць унівэрсытэты. Даволі вялікую частку маладога пакаленьня з дыплёмамі ВНУ перапісчыкі знайшлі ў беларускай вёсцы. 

Сацыёлягі налічылі болей за 2 мільёны прадстаўнікоў пакаленьня Y Беларусі (тым каму зараз ад 15 да 30 гадоў). Самая шматлікая ўзроставая група сярод нашай моладзі — гэта людзі ва ўзросьце ад 20 да 24 — такіх 777 тысячаў — гэта болей за два Віцебска! Атрымліваецца, што гэта група — самая шматлікая ў Беларусі.


Паводле апошняга перапісу, пакаленьне Y - самае адукаванае ў Беларусі. На дыяграме колькасьць людзей з вышэйшай адукацыі ў залежнасьці ад узросту

Амаль кожны 4-ы прадстаўнік пакаленьня Y жыве ў Менску, а амаль кожны трэці ўжо пасьпеў пабрацца шлюбам.

Але самая цікавая інфармацыя ўтрымліваецца ў статыстыцы ўзроўню адукацыі розных груп. Паводле дадзеных статыстычнага камітэту, найбольш адукаваная ў Беларусі група насельніцтва — гэта як раз такі людзі ва ўзросьце ад 25–29. У гэтай групе 30% маюць вышэйшую адукацыю. Ні ў воднай іншай узроставай групе няма такога высокага паказчыка.

У Беларусі паўтара мільёны маюць вышэйшую адукацыю

Агулам вышэйшую адукацыю ў Беларусі маюць 1 мільён 530 тысячаў чалавек, альбо амаль кожны 6-ы. Прычым жанчын з вышэйшай адукацыі на 226 тысячаў болей, чым мужчын. Затое моцная палова лідзіруе сярод тых, хто не падняўся вышэй за ліштву дыплёму аб прафэсійна-тэхнічнай адукацыі.

Большая частка выпускнікоў ВНУ жыве ў Менску. Калі на вуліцы сталіцы вы сустрэнеце чалавека, якому прыкладна 25, зь імавернасьцю 50% будзьце ўпэўненыя: у яго торбе дыплём унівэру. 

Цікава, што з тых 188 тысячаў уладальнікаў дыплёму аб вышэйшай адукацыі, хто вырашыў зьехаць жыць у вёску, нечакана шмат прадстаўнікоў пакаленьня Y. 21 тысяча, альбо 15% 25-29-гадовых выпускнікоў ВНУ жывуць у сельскай мясцовасьці. Гэта найвышэйшы паказчык сярод усіх жыхароў беларускай вёскі. Дабраахвотная адмова ад выгодаў гарадзкога жыцьця ці вынікі прымусовага разьмеркаваньня?


Пакаленьне Y атрымлівае дыплёмы і зьяжджае ў вёску? Аранжавы - колькасьць выпускнікоў ВНУ. Сіні - агульная колькасьць жыхароў сельскай мясцовасьці

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4362 seconds.