Замежныя студэнты рэгіструюць фіктыўныя шлюбы зь менскімі жанчынамі

11 з 59 віетнамскіх студэнтаў ажаніліся на беларусках, пры тым большасьць зь іх абрала ў спадарожніцы жыцьця «пані трошкі ў гадах».­

­

Па дадзеных Менскгарвыканкаму, у 2007 толькі ў Доме шлюбаў былі зарэгістраваныя 11 шлюбаў з грамадзянамі Віетнаму, што нечакана шмат для сталіцы. Амаль ва ўсіх параў вялікая розьніца ва ўзросьце: менская нявеста, як правіла, старэйшая за свайго віетнамскага жаніха на 10–12 гадоў. Cупрацоўнікі Дома шлюбаў праводзяць папярэднія гутаркі з маладымі людзьмі перад падачай заяваў.

«Аднак спраўдзіць дакладна, фіктыўны гэты шлюб ці не, мы ня можам. Дакумэнты, якія прад’яўляюць замежныя жаніхі і нявесты ў поўным парадку. А значыцца — адмовіць у рэгістрацыі шлюбу прычын няма»,  — распавядае загадчыца Дома шлюбаў Менскгарвыканкаму Надзея Рэўтская.

Падаецца, што 11 шлюбаў — гэта мала. Але ў 2006/2007 навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучаліся ўсяго 59 віетнамскіх студэнтаў.

Супрацоўніцтва зь Віетнамам у галіне адукацыі пачалося ў 1962. За гэты час беларускія дыплёмы атрымалі 1100 спэцыялістаў, былі падрыхтаваныя для Вітенама 152 кандыдаты і 3 доктары навук.

SlaDa 15:13, 06/02/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.