Амаль кожны другі беларускі шлюб па-ранейшаму распадаецца

У 2010 годзе на 1000 шлюбаў прыходзілася 468 разводаў. І гэта болей, чым было год ці два гады таму. У мінулым годзе па колькасьці разводаў на тысячу чалавек наша краіна займала першае месца ў Эўропе і адно самых высокіх у сьвеце. Пры гэтым расьце колькасьць беларусак, якія выходзяць за замежнікаў.


Як заявіла сёньня ў час канфэрэнцыі на БелТА начальніца ўпраўленьня народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацабароны Вера Лабковіч, у 2010 годзе ў Беларусі было 77 тысячаў шлюбаў, і зь іх распаліся 36 тысячаў. Атрымліваецца, на 1000 шлюбаў у нас 468 разводаў.

Хаця гэта і ня так дрэнна, як было ў 2000-м, калі распаліся 43 з 63 тысячаў шлюбаў, але горш, чым, напрыклад, у 2009 годзе (тады было 427 разводаў на тысячу). У мінулым годзе па колькасьці разводаў на тысячу чалавек наша краіна займае першае месца ў Эўропе.

«Высокі ўзровень развадзімасьці абумоўлены і высокім узроўнем шлюбнасьці», — тлумачаць чыноўнікі. І абяцаюць выпраўляць сытуацыю. Але, як бачна па лічбам, пакуль атрымлівацца наадварот.

Цікава, што беларускі ўсё часьцей аддаюць перавагу замежным жаніхам. Калі ў 2005 годзе шлюбы нашых нявест з замежнымі жаніхамі складалі 2%, то ў 2009 годзе — ужо 2.5%. То бок болей за 3 тысячы беларусак у 2009 выйшлі за замежніка.

Як кажуць ва ўпраўленьні народанасельніцтва, збольшага, выбраньнікі беларусак — грамадзяне краін СНД.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0563 seconds.