Беларусь — 64-я ў сьвеце па пранікненьні Сеціва

Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам. Дзякуючы гэтаму наша краіна ўзьнялася на 64-ы радок у рэйтынгу дзяржаў з найбольшым пранікненьнем Інтэрнэту. Па-ранейшаму Беларусь адстае па гэтым паказчыку ад сваіх заходніх суседзяў, затое абганяе ўсе краіны СНД.

4 436 800 — менавіта столькі беларускіх юзэраў налічыў у 2010 годзе рэсурс Internet World Stats. Гэта болей за 46% ад усяго насельніцтва краіны з улікам немаўлят і пэнсіянэраў. Выглядае, што дарослае насельніцтва ў большасьці хоць раз на месяц ды карыстаецца Сецівам.

Пакуль беларусы адстаюць ад сярэднеэўрапейскага паказчыку па ўзроўні пранікненьня Сеціва, але ўжо абышлі па ім Расею, Украіну і іншыя краіны СНД. Калі верыць статыстыцы, інтэрнэт-карыстальнікаў у нас прыкладна столькі ж, колькі ў Партугаліі ці Грэцыі.

Інтэрнэт-чэмпіёны сьвету — Ісьляндыя і Нарвэгія. У Ісьляндыі дык увогуле Сецівам не карыстаюцца толькі 7 000 чалавек — 2.4% насельніцтва. А горшае пранікненьне Сеціва ў Эўропе ў Малдове і Ватыкане, нягледзячы на тое, што папа Бэнэдыкт XVI ужо пасьпеў засвоіць ноўтбук і iPod.

Год таму Міністэрства сувязі казала аб 3 мільёнах інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4035 seconds.