У Беларусі мільён карыстальнікаў шырокапалоснага Інтэрнэту

За год колькасьць карыстальнікаў шырокапалоснага Інтэрнэту павялічылася ў два разы. На студзень 2010 году больш чым мільён беларусаў мелі хуткі доступ у Інтэрнэт.

Паводле інтэрвію, якое намесьнік міністра сувязі і інфармацыі Іван Рак даў БелТА, па выніках 2009 году ў Беларусі было 1.08 млн. карыстальнікаў шырокапалоснага Інтэрнэту (супраць 0.48 млн. ў 2008 г.)

«Фактычна за год колькасьць абанэнтаў і карыстальнікаў павялічылася больш чым у 2 разы», — заявіў спадар Рак.

У 2010 годзе Мінсувязі чакае падключэньня да хуткаснага Інтэрнэту яшчэ 800 тысяч абанэнтаў. У выніку, па словах намесьніка міністра, «кожнага другая сям’я будзе падключаная да Інтэрнэту з выкарыстаньнем тэхналёгій стацыянарнага шырокапалоснага доступу».

Таксама да 2015 году міністэрства абяцае стварыць «электронны ўрад». Дзякуючы гэтай структуры беларусы атрымаюць магчымасьць зьдзяйсьняць вялікую колькасьць фінансавых і бюракратычных працэдур, не выходзячы з хаты.


Карыстаньне Інтэрнэтам у Эўропе і сьвеце. Малюнак www.internetworldstats.com

Паводле папярэдняй афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі больш за 3 мільёны чалавек карыстаюцца Сецівам (гэта каля 32% насельніцтва). У сярэднім у краінах Эўропы кожны другі чалавек мае доступ у Інтэрнэт. Беларускі паказчык, даволі спрэчны, відавочна саступае паўночным і ўсходні суседзям. Па ўзроўні пранікненьня Інтэрнэту наша краіна знаходзіцца на ўзроўні такіх краін, як Румынія, Малдова і Турцыя.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0915 seconds.