Беларусь — сёмая ў сьвеце па хуткасьці росту папулярнасьці Facebook

За апошнія 3 месяцы беларуская аўдыторыя найбольш папулярнай ў сьвеце сацыяльнай сеткі Facebook вырасла амаль ў два разы. А па выніках другога паўгодзьдзя 2010 Беларусь стала сёмай краінай па хуткасьці росту аўдыторыі Facebook. Але па ступені ўцягнутасьці насельніцтва ў сацыяльную сетку Беларусь усё яшчэ займае апошняе месца ў Эўропе.


Першая дзесятка краін сьвету па хуткасьці росту юзэраў Facebook за апошнія 6 месяцаў. Дадзеныя socialbakers

Нягледзячы на імклівы рост сваёй папулярнасьці ў Беларусі, Facebook застаецца ў нашай краіне параўнальна малазапатрабаванай сацыяльнай сеткай. Крыху болей за 2% альбо 193 тысячы беларусаў карыстаюцца ёй (у Польшчы — 12%, у Літве 22%). Такім чынам, Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы сярод эўрапейскіх краін па ступені ўцягнутасьці насельніцтва ў вынаходніцтва Марка Цукэнбэрга.

А вось па хуткасьці росту аўдыторыі за апошнія паўгода беларусы могуць паспрачацца толькі з такімі краінамі, як Намібія, Конга, Кітай ды Расея. Паводле дадзеных кампаніі socialbakers, яшчэ ў красавіку 2010 Facebook у Беларусі карысталіся толькі 50 тысячаў чалавек.

Як і раней, сетка асабліва папулярная сярод маладых беларусак. Амаль кожны другі беларускі юзэр Facebook — малады чалавек ад 18 да 24 гадоў.

Агулам колькасьць юзэраў гэтай сацыяльнай сеткі па ўсім сьвеце ўжо перавышае паўмільярды чалавек. Свае дадзеныя socialbakers будуе на аснове статыстыкі для рэклямадаўцаў гэтай сацыяльнай сеткі.


Рост аўдыторыі Facebook у Беларусі

Тым часам расейскі капітал нарошчвае сваю прысутнасьць у Facebook. Сярод уласьнікаў сацсеткі ёсьць расейская кампанія Digital Sky Technologies, што належыць Юрыю Мільнэру і Грыгорыю Фінгеру. Акрамя 10% акцый Facebook кампанія таксама валодае далямі ў сацыяльных сетках «Однослкассники.ру», Vkontakte, мэсэнджэру ICQ і парталу Mail. Ru. У пачатку 2011 году стала вядома, што фонд Digital Sky Technologies уклаў у Facebook яшчэ 50 мільёнаў даляраў. Раней гэтай кампанія ўклала ў сацыяльную сетку каля паўмільярда даляраў.

Generation.bY таксама мае ўласную старонку ў найбольш папулярнай сацыяльнай сетцы ў сьвеце, дзе адлюстроўваецца актуальная інфармацыя аб усіх падзеях, зьвязаным з нашым праектам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.