Колькасьць беларусаў у Facebook за паўгода вырасла ў два разы

Самай папулярнай у сьвеце сацыяльнай сеткай цяпер карыстаецца 1% беларусаў. Нягледзячы на двухразовы рост за апошнія паўгода, Беларусь знаходзіцца на перадапошнім месцы сярод эўрапейскіх краін па колькасьць юзэраў Facebook, абыходзячы па гэтым паказчыку толькі Малдову. Як і раней, сетка асабліва папулярная сярод маладых беларусак.


Нягледзячы на рост карыстальнікаў у два разы, Беларусь усё яшчэ мае адну з найменшых папуляцый у Facebook сярод эўрапейскіх краін

Яшчэ ў красавіку толькі 50 тысячаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook пазначалі сваё месцажыхарства як Беларусь. За апошні час гэта лічба павялічылася ў два разы, а за месяц прыкладна на 7%. Варта адзначыць, што ў большасьці эўрапейскіх краін колькасьць карыстальнікаў Facebook наадварот зьніжаецца.

Беларускі рост, паводле дадзеных кампаніі Facebakers, забясьпечаны рэгістрацыяй у сетцы падлеткаў, а таксама тых карыстальнікаў, што маюць болей за 35 гадоў. 42.7% беларусаў у Facebook — маладыя людзі ад 18 да 24 гадоў, 57% зь іх — дзяўчыны. Раней прапорцыя апошніх была вышэйшая, але хлопцы паступова вяртаюцца да сярэднеэўрапейскага паказчыка суадносін палоў у сацсетках.


Дзяўчын зь Беларусі ў Facebook болей, чым хлопцаў

Свае дадзеныя facebakers будуе на аснове статыстыкі для рэклямадаўцаў гэтай сацыяльнай сеткі.


Краіны, дзе Facebook не найпапулярнейшая сацыяльная сетка. У Расеі адрыў VKontakte асабліва заўважны

Як адзначае Business Insider, Facebook захоўвае лідэрства сярод сацыяльных сетак па ўсім сьвеце. Толькі ў некаторых краінах, такіх як Расеі, Японіі, Індыі, найпапулярнейшымі ў гэтым сэгмэнце застаюцца іншыя сайты. У беларускім выпадку гэта сайт VKontakte. На дадзены момант каля 23% насельніцтва Беларусі маюць профіль у гэтай сацыяльнай сетцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.