Вясна ідзе з Палесься
Наперадзе працяглыя выходныя, і самы час адкрываць вандроўныя ці, прынамсі, сэзоны «гарадзкіх шпацыраў». На мінулых выходных нам пашэнціла трапіць на берасьцейскае Палесьсе, дзе пасьля такой сьнежнай зімы рэкі ператварыліся ў цэлыя азёры. Глядзім разам!
Здымкі зробленыя ў Лунінецкім раёне, рака Цна. Аўтар фота Юра Сідун
Вясна пачалася, а зь ёю і час распачынаць вандроўны сэзон. Аўтаспынам, на аўто, роварам ці таннымі электрацыямі — галоўнае абраць маршрут. Дарэчы будзе нашая аўтарская сэкцыя «ПраДарожжы» пра беларускія гарады й мястэчкі. Добрай альтэрнатывай могуць стаць і падзеі ў Менску: канцэрт «Крамы» ў Графіці, прэм’ера тэатру «Tranlations», «Фэст мыльных бурбалак», Women’s fest ды іншыя. Шукайце прыгоды і дзяліцеся ўражаньнямі ў фота і тэкстах!