Песьню сьпяваць ці так каляды дасьце?

Едучы дадому на Каляды, па-дзіцячаму хацелася казкі. Што будзе куцьця, скрыпучы мароз са сьнегам па калена, хор маленькіх калядоўшчыкаў пад вакном ды гукі гармонікаў з каляднымі сьпевамі дарослых у розных канцах вуліцы, абрысы каляднай зоркі ды чароўных жывёлаў у прыцемках адзінага вулічнага ліхтара. Хіба што хвалявалася. А ці калядуюць яшчэ, што сьпяваюць ды як праходзіць Шчадрэц на Палесьсі ня толькі за сямейным сталом? Ды наколькі шчодры вечар насамрэч шчодры ў такі крызыс?
→Швэйцарская дасьледчыца малюе Беларусь… гукамі

Славістка са швэйцарскага Бэрну Ніколь Матыс дзесятак гадоў езьдзіла па Беларусі, каб у выніку стварыць яе гукавы партрэт і заняцца арганізацыяй «адукацыйных вандровак» на Палесьсе.
→Вясна ідзе з Палесься
Наперадзе працяглыя выходныя, і самы час адкрываць вандроўныя ці, прынамсі, сэзоны «гарадзкіх шпацыраў». На мінулых выходных нам пашэнціла трапіць на берасьцейскае Палесьсе, дзе пасьля такой сьнежнай зімы рэкі ператварыліся ў цэлыя азёры. Глядзім разам!
