Швэйцарская дасьледчыца малюе Беларусь… гукамі

Славістка са швэйцарскага Бэрну Ніколь Матыс дзесятак гадоў езьдзіла па Беларусі, каб у выніку стварыць яе гукавы партрэт і заняцца арганізацыяй «адукацыйных вандровак» на Палесьсе.


Ніколь Матыс

Ніколь Матыс (Nicole Mathys) — адна з тых замежнікаў, якія маюць невытлумачальныя сэнтымэнты да Беларусі. З 2001 году яна амаль штогод прыязджае ў нашу краіну як дзеля непасрэднай працы па сваёй спэцыяльнасьці (яна славіст, якая таксама займаецца праблемай уцекачоў і міграцыі), гэтак і дзеля арганізацыі розных сумесных праектаў ці простага наведваньня беларускіх сяброў.

Вынікам апошніх падарожжаў Матыс стаў «гукавы партрэт» краіны, які пасоўвае стэрэатып Беларусі з выключна палітычнай плоскасьці, кажа яна moe-kompetenz.de.

У аўдыёпартрэце Матыс гучыць і «Пагоня» Багдановіча разам з абвесткамі ў аўтобусах, і лукашэнкаўскія прамовы аб «пераканаўчай перамозе» з радыё-дэклямацыяй «поўнач над Беларусьсю», ад якой халадзее кроў, птушкі і цягнікі, самалёты над, зь і ў Беларусь. Швэйцарская дасьледчыца стварыла сапраўдную міні-п’есу, дзе можна пачуць цяперашнюю Беларусь.


Ніколь у пошуках Беларусі

Цяпер дасьледчыца разам зь пінскім архітэктарам Яўгенам Перцам стварыла праграму адукацыйных паездак на палескія вёскі. Гэткае падарожжа ў правінцыю, пазбаўленую афіцыёзу вялікіх гарадоў і надзеленую мілай і ветлівай культурай, якую сьцерагуць палескія бабкі. Вандроўкі ладзяцца летам і разьлічаныя найперш на замежнікаў з далёкіх ад Беларусі краін.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.