У Менску пройдзе Фэстываль мыльных бурбалак
Запускаць у неба мыльныя бурбалкі з надыходам вясны стала добрай традыцыяй у многіх гарадах сьвету. У Менску таксама неаднойчы праходзілі такія флэшмобы. Наступная магчымасьць спрычыніцца да пызытыву й дзіцячай непасрэднасьці ўжо хутка — 11 красавіка на пляцы Незалежнасьці.
Фота з Мыльных Бурбалак у Дзень міру ў верасьні 2009-га.
Што будзе: запуск у неба мыльных бурбалак. Мары збываюцца!
Куды ісьці: у 13:30 агульны збор на пляцы Незалежнасьці. Чакаем да 13:45 тых, хто спазьняецца, і пачынаем выдзьмуваць бурбалкі! Ніякага сыгналу пра старт ня будзе. А 14:00 рушым у бок парку Янкі Купалы, па дарозе пускаем бурбалкі й дорым мінакам свае ўсьмешкі:)
Што неабходна ўзяць: мыльныя бурбалкі, якія прадаюцца ў любым газэтным шапіку ці дзіцячай краме. Таксама мыльны раствор можна зрабіць самому (як?). Пажадана апранацца сьвяточна — ды хоць у касьцюм рыбкі, пеўня ці прынцэсы. Напоўнім фэст сьвяточным настроем і чараўніцтвам!
Дождж, сьнег, маланка, мор нічога не адмяняюць! Прыходзьце з парасонамі ці дажджавікамі.
Фота- і відэаздымкі вітаюцца, але не забывайце запускаць бурбалкі.
Узрост ня мае значэньня. Бярыце з сабою мамаў, татаў, бабуляў, дзядуляў і канешне ўсіх сяброў!