11 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады Women’s fest 2010

На пляцоўцы Моладзевага тэатра эстрады пройдзе першы беларускі конкурс-фэстываль лепшых рок-гуртоў з жаночым вакалам Women’s fest 2010. У праграме: Indra, Exist-M, Unia, ZM99, Рокаш, Rostra, а таксама адмысловыя госьці Hasta La Fillsta і neon-show ад гурта Krada.

На працягу некалькі месяцаў журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя прамоўтэры і арганізатары канцэртаў з розных гарадоў Беларусі, абірала гурты, якія падалі заяўкі на фэстываль. Яшчэ адзін гурт быў абраны праз інтэрнэт-галасаваньне.

Склад удзельнікаў:

  • Indra (рок, Полацак)
  • Exist-M (мэтал, Менск)
  • UNIA (фолк-рок, Менск)
  • ZM99 (альтэрнатыва, Менск)
  • Рокаш (нэа-фолк, Менск)
  • Rostra (трып-хоп, Менск)

На фэсьце будуць агучаныя пераможцы ў намінацыях:

  • Лепшы гурт на Women’s Fest 2010
  • Лепшая вакалістка на Women’s Fest 2010
  • Самая харызматычная і сэксуальная рок-вакалістка на Women’s Fest 2010

За апошнюю намінацыю прагаласуюць гледачы фэстывалю на самім мерапрыемстве.

  • 11 красавіка, 18:00
  • Моладзевы тэатар эстрады (вул. Маскоўская 18а, ст. мэтро Інстытут Культуры)
  • Квіткі: 10000–20000 рублёў
  • Даведкі па тэл. (029) 2597325, 1397360
09:00, 05/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.054 seconds.