Фотаблог: выступы беларускіх гуртоў N.R.M., Mauzer, Osimira на Be2gether 2008

 

Пяць сцэнаў міжнароднага фэстывалю музыкі і мастацтва be2gether прынялі сёлета болей 70 гуртоў з усяго сьвету. На трох сцэнах Беларусь прадстаўлялі N.R.M., Mauzer і Osimira. Надвор’е над старажытным нарвілішаўскім замкам выбухнула эмоцыямі акурат на выступах беларусаў: на N.R.M. прыпала раптоўная залева, а на Mauzer — моцная сьпёка. Беларуская музыка 2gether — у трох фотаблогах на Generation.bY.

Па словах амбасадара Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса, сёлета адмысловыя бясплатныя візы на фэстываль атрымалі каля 500 беларусаў. Таксама сярод трохсот валянтэраў на фэсьце працавала 50 беларусаў. А сам фэст прайшоў пад грузінскімі і беларускімі сьцягамі.

Фотаблогі: 

Упершыню Be2gether прайшоў у Нарвілішках 24-26 жніўня 2007 году. Сярод 30 гуртоў з усяго сьвету выступілі беларусы Ляпіс Трубяцкой, Drum Ecstasy і IQ48. Маштабны фэстываль праходзіць на тэрыторыі старажытнага Нарвілішскага замку ўсяго ў 30 мэтрах ад літоўска-беларускай мяжы пад сьлёганам «Музыка разбурае межы».

tarka 00:55, 19/08/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.