Высокакваліфікаваныя спэцыялісты масава пакідаюць Вялікабрытанію

Хаця Вялікабрытанія — самая прывабная для навучаньня краіна, яна аказалася на першым месцы па ўцечцы мазгоў сярод краінаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця. 10% выпускнікоў едуць працаваць за мяжу. Прычыны: высокія падаткі і кошты на нерухомасьць, а таксама кепскі клімат.

­­ Уцечка мазгоў з Вялікабрытаніі — самая вялікая за апошнія 50 год. За мяжой зараз жыве больш за тры мільёны брытанцаў, траціна зь якіх — высокакваліфікаваныя кадры. Збольшага, гэта дактары, выкладчыкі і інжынэры.

Згодна справаздачы Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР), ніякая іншая краіна не губляе столькі высокакваліфікаваных кадраў — кожнага дзесятага.

Для краіны тое значыць ня толькі страту добрых спэцыялістаў, якія маглі б прыносіць карысьць людзям, а яшчэ і вялізарныя страты для бюджэту — да таго ж і заробкі адмыслоўцаў высокія, значыць і падаткаў яны плацяць больш. Больш таго, краіна губляе сродкі, што пайшлі на навучаньне маладога спэцыяліста. Напрыклад, на падрыхтоўку пачынаючага доктара выдаткоўваецца каля 250 тысяч фунтаў.

У той час, як Вялікабрытанія страціла больш за мільён спэцыялістаў, гэтая лічба ў астатніх 29 сябрах АЭСР значна ніжэйшая. Так, уцечка мазгоў у Нямеччыне — 860 тысяч спэцыялістаў, Амэрыцы — 410 тысяч, Францыі — 370 тысяч.

Найбольш прывабнымі краінамі для брытанскіх адмыслоўцаў зьяўляюцца высокаразьвітыя і англамоўныя ЗША, Канада, Новая Зэляндыя і Аўстралія. Дарэчы, 62% сусьветных «навуковых зорак» пражывае ў Штатах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2569 seconds.