Брытанскія студэнты наладзілі маштабны пратэст супраць платнай адукацыі

Тысячы студэнтаў сабраліся ў цэнтры Лондана і патрабуюць бясплатнай адукацыі. У запале пратэстоўцы нават прарвалі паліцэйскія заслоны на плошчы перад парламентам.

Вялікі натоўп, як піша The Telegraph, сабраўся каля будынку Лонданскага ўніверсітэту ў раёне Юстан, прайшоў па вуліцы з ўрадавымі будынкамі да плошчы перад парламентам. Студэнты трымалі плакаты з патрабаваннем не скарачаць бюджэт на адукацыю.

«Мы хочам скончыць з пажыццёвай запазычанасцю, якая робіцца ўсеагульнай ношай для студэнтаў», – тлумачыць арганізатар маршу Ааран Кілі, прадстаўнік «Студэнцкай асамблеі супраць аскетызму».


Фотаздымкі і навіны з акцыі ўдзельнікі выкладваюць у twitter па цэтліку #freeeducation.

Студэнты, што сараліся ў цэнтры брытанскай сталіцы, выступаюць супраць высокай аплаты за навучанне, якая стварае вялікія запазычанасці па крэдытах. Плата за навучанне ў брытанскіх ВНУ даходзіць да 9 тысяч фунтаў за семестр і з'яўляецца самай вялікай у Еўрасаюзе, многія з краінаў якога маюць цалкам бясплатную вышэйшую адукацыю. Патрабаванні брытанскіх студэнтаў грунтуюцца ў тым ліку на навінах з Германіі, дзе сёлета вышэйшая адукацыя стала бясплатнай для ўсіх, і нават замежнікаў.

Уні Вера 21:00, 19/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0646 seconds.