Паводле інфаграфікі, якую склалі ў DataIsAmazing, у большай часцы Еўрапейскага саюзу вышэйшая адукацыя бясплатная альбо яе кошт не перавышае 1000 еўра.
У Беларусі кошт да адукацыю, напрыклад, на факультэтах БДУ сёлета складае ад 1200 да 1700 еўра.
Большасць беларускіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю за ўласныя грошы, а тыя хто навучаюцца за бюджэтны кошт абавязаныя адпрацоўваць пасля заканчэння ВНУ прымусовае размеркаванне. У выпадку адмовы выпускніка ехаць па прымусовым размеркаванні, за беларускую бясплатную вышэйшую адукацыю, якая гарантаваная Кастытуцыяй, яму неабходна заплаціць у поўным аб’ёме.