У Эўропе Інтэрнэт абганяе тэлебачаньне
Амаль 6 з 10 эўрапейцаў рэгулярна наведваюцца ў сеціва, а моладзь болей часу праводзіць у інтэрнэце, чым перад экранамі тэлевізараў. Мэдыясьвет сучаснага чалавека становіцца лічбавым.
Згодна апошняму дасьледваньню Эўрапейскай інтэрактыўнай рэклямнай асацыяцыі (European Interactive Advertising Association), Інтэрнэт усё меней і меней належыць моладзі. Так званае «срэбнае пакаленьне» — людзі ва ўзросьце ад 55 год — актыўна асвойваюць прасторы сеціва: рост колькасьці такіх карыстальнікаў — 12%. Узрасла і колькасьць жанчынаў, якія рэгулярна карыстаюцца інтэрнэтам — на 8 адсоткаў.
Згодна атрыманым дадзеным, моладзь ва ўзросьце ад 16 да 24 гадоў збольшага аддае перавагу Інтэрнэту, а не тэлебачаньню: 82 адсоткі карыстаюцца інтэрнэтам 5–7 дзён на тыдзень. І толькі 77 адсоткаў з гэткаю ж рэгулярнасьцю глядзяць ТВ.
42 адсоткі апытаных хаця б раз на месяць камунікуюць праз сацыяльныя сеткі.
Колькасьць людзей, якія як мінімум раз на месяц глядзяць праграмы, фільмы або кліпы ў інтэрнэце, узрасла за год на 150 адсоткаў.
80 адсоткаў зазначылі, што жыцьця свайго ня бачаць безь Інтэрнэту.
Такія дадзеныя дало апытаньне па тэлефоне 7008 выпадковых жыхароў Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Італіі, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Скандынавіі.
Таксама падчас дасьледваньня было выяўленым, што ў гэтых 10 краінах 169 мільёнаў усё часьцей знаходзяцца «онлайн».
Працягласьць іх прысутнасьці ў сеціве — каля 12 гадзінаў штотыднёва, прыкладна траціна зь — актыўныя карыстальнікі — і праводзяць онлайн ня меней 16 гадзінаў на тыдзень.
87% шукаюць інфу;
81% карыстаюцца поштаю;
42% у сацыяльных сетках;
37% пішуць паведамленьні;
Па 31% на пампаваньне музыкі або праслухоўваньне радыё;
30% глядзяць ТВ, фільмы або кліпы;
27% правярае рэйтынгі і чытае агляды;
26% сядзяць у форумах;
20% пампуюць фільмы і кліпы.
Такім чынам, мэдыясьвет становіцца лічбавым.