Пачалося народнае галасаванне за праекты Шостага конкурсу Social Weekend
24 верасня пачалося народнае галасаванне за праекты-ўдзельнікі Шостага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Спаборнічаюць больш за 150 новых ініцыятыў.
→Завяршыўся рэгіянальны конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend у Віцебску
22 мая прайшоў заключны этап першага рэгіянальнага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Малая зала канцэртнай залы «Віцебск» прыняла восем праектаў-фіналістаў і экспертнае журы, якому і трэба было выбраць ідэі, годныя рэалізацыі.
→Упершыню Social Weekend адправіцца на пошук карысных праектаў у рэгіёны
20 красавіка 2015 г стартавала падача заявак на рэгіянальныя конкурсы сацыяльных праектаў Social Weekend для жыхароў Віцебскай і Брэсцкай абласцей. Арганізатары конкурсу ў партнёрстве з Тыднем устойлівага развіцця-2015 у чарговы раз падтрымаюць добрыя ініцыятывы і дапамогуць рэалізаваць ідэі аўтараў, якія жывуць у рэгіёнах Беларусі.
→Стартавала адкрытае галасаванне па праектах конкурса Social Weekend
Адразу некалькі ўнікальных сацыяльных праектаў можа стартаваць у Беларусі дзякуючы арганізатарам конкурсу Social Weekend і ўсім інтэрнэт-карыстальнікам краіны. Дэталі праектаўі імёны іх аўтараў пакуль не вызначаныя. Яны стануць вядомыя па выніках народнага галасавання, на якім будзе прадстаўлена больш за 150 праектаў з унікальнымі задумкамі і мэтамі.
→У Social Weekend з'явіліся дзве новыя намінацыі па пошуку талентаў
«Адукацыйны івэнт» дапаможа прывезці сусветных зорак, а «Дапамога маладым талентам» адкрые новыя зоркі ў Беларусі.
→Стартаваў прыём заявак на Пяты конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend
З 29 студзеня і да 1 сакавіка ідзе прыём заявак на конкурс сацыяльных праектаў, які раздае гранты ўжо пяты раз.
→Social Weekend IV: Абвешчаныя вынікі конкурсу сацыяльных праектаў
26 кастрычніка ў канферэнц-залі гатэля Crowne Plaza Minsk вызначылі пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend.
→Больш за $10 000 на праекты, якія змяняюць свет: Social Weekend абвесціў новы конкурс грантаў
З 10 верасня пачаўся прыём заявак на 4-ы конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend.
→На Social Weekend III перамаглі праекты ў падтрымку інвалідаў, дзяцей і пошуку зніклых
Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend III падвёў вынікі 6 красавіка ў Менску.
→Да 23 сакавіка ідзе галасаванне за фіналістаў конкурсу Social Weekend III
З 200 заявак на ўдзел у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend было адабрана 100 лепшых. Да 23 сакавіка ўключна можна прагаласаваць за 9 фіналістаў конкурсу. Яшчэ 9 праектаў вызначаць арганізатары конкурсу і журы незалежна ад вынікаў галасавання. Любы жадаючы можа прагаласаваць адразу за некалькі ўпадабаных праектаў.
→