У Social Weekend з'явіліся дзве новыя намінацыі па пошуку талентаў

«Адукацыйны івэнт» дапаможа прывезці сусветных зорак, а «Дапамога маладым талентам» адкрые новыя зоркі ў Беларусі.

Адразу дзве новых намінацыі з'явіліся ў конкурсе сацыяльных ідэй Social Weekend. Яны нацэленыя на пошук сапраўдных талентаў: у адным выпадку – беларускіх, у іншым – бізнес-геніяў сусветнай велічыні.

Арганізатары ўпэўненыя, што у беларусаў ёсць рэальная магчымасць пазнаёміцца з Брэнсаном, Цукербергам або Робінсанам. Намінацыя «Адукацыйны івэнт» Social Weekend мяркуе фінансаванне або са-фінансаванне візіту ў нашу краіну замежных спікераў, якія будуць цікавыя беларускай аўдыторыі. Заяўленая ў намінацыі сума - адносна невялікая. Але на яе могуць прэтэндаваць, як кампаніі, якія займаюцца арганізацыяй трэнінгаў і лекцый з удзелам вядомых бізнесменаў, так і любы чалавек, які, напрыклад, знаёмы з Кенам Робінсанам, Рычардам Брэнсаном або іншым цікавым прадстаўніком сферы адукацыі або бізнесу.

Аўтары адукацыйнай намінацыі разлічваюць, што Social Weekend адкрые для беларусаў не толькі новыя магчымасці для атрымання унікальных ведаў, але пазнаёміць з цікавымі персонамі. Фінансаванне ў рамках конкурснай намінацыі будзе прадастаўляцца на падставе пададзеных заявак і рашэння журы. Перш за ўсё будзе ацэньвацца значнасць візіту канкрэтнай персоны, складанасць рэалізацыі праекта па яе запрашэнні і візіту ў Беларусь, а таксама цікавасць аўдыторыі да ведаў, якімі зможа падзяліцца замежны госць.

Другая намінацыя – «Дапамога маладым талентам», таксама звязаная з пошукам цікавых і таленавітых людзей сярод маладых людзей не старэйшых за 20 гадоў, якія жывуць у сем'ях з невялікім прыбыткам. Гэтая намінацыя прыдуманая, як шанец для мэтанакіраваных юнакоў і дзяўчат, якім патрэбна невялікая падтрымка, каб раскрыць і рэалізаваць свой патэнцыял.

Прэтэндаваць на заяўленую ў намінацыі прэмію ў памеры 50 мільёнаў рублёў могуць намінанты, якія ўжо займалі прызавыя месцы на абласных або рэспубліканскіх алімпіядах, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прызёры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Пры гэтым абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго члена сям'і не павінен перавышаць 5 мільёнаў рублёў у месяц.

Намінацыя «Дапамога маладым талентам» – гэта рэальная магчымасць атрымаць дапамогу адораным людзям, якім складана знайсці сродкі для працягу навучання, стажыроўку, паездку на міжнародны конкурс, алімпіяду і гэтак далей.

Social Weekend – конкурс у якім можа ўдзельнічаць кожны. Заяўкі ў намінацыях «Навучанне насельніцтва», «Дапамога маладым талентам», «Адукацыйны івэнт», «Дапамога дзецям», «Палепшым свет вакол нас», «Карысныя грамадству прылады», «Інтэрнэт у дапамогу», «Сацыяльныя ініцыятывы» прымаюцца да 1 сакавіка 2015 ўключна.

Падрабязнае апісанне намінацый – на афіцыйным сайце праекта.

Сацыяльнае галасаванне на StartIdea пройдзе з 5 па 10 сакавіка. Фінальнае мерапрыемства запланавана на 21 сакавіка 2015 года.

07:00, 19/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0569 seconds.