Да 23 сакавіка ідзе галасаванне за фіналістаў конкурсу Social Weekend III

З 200 заявак на ўдзел у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend было адабрана 100 лепшых. Да 23 сакавіка ўключна можна прагаласаваць за 9 фіналістаў конкурсу. Яшчэ 9 праектаў вызначаць арганізатары конкурсу і журы незалежна ад вынікаў галасавання. Любы жадаючы можа прагаласаваць адразу за некалькі ўпадабаных праектаў.

6 красавіка ў канферэнц-залі Crowne Plaza Minsk Hotel фіналісты Social Weekend пазмагаюцца за званне лепшага сацыяльнага праекта нашай краіны. Пераможцы змогуць атрымаць гранты на рэалізацыю сваіх ідэй на агульную суму 10 000 даляраў, а таксама іншыя ўзнагароды. Генеральны партнёр конкурсу, мабільны аператар VELCOM, падтрымае адзін з праектаў і прафінансуе яго на суму 3 000 даляраў, перавага будзе аддадзена праекту, звязанаму з мабільнымі тэхналогіямі.

У журы конкурсу ўвайшлі: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Ірына Карзюк (кіраўнік Групы карпаратыўных камунікацый VELCOM), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Тамара Лісіцкая (тэле- і радыёвядучая, сцэнарыст, тэлерэжысёр, пісьменніца), Ігар Сакалоў (галоўны рэдактар «Аргументы і Факты ў Беларусі"), Кацярына Пытлева (тэлевядучая , журналіст, ды-джэй радыё "Мір" , спявачка , паэтка), Андрэй Маханько (старшыня праўлення МГА «Разуменне» , Уладзімір Карагін (старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў»), Віталь Дзенісенкаў (дырэктар і сузаснавальнік Студыі Баравога), Марына Рошчына (бізнэс-трэнер па сацыяльным прадпрымальніцтве), Аляксандр Булах (прадпрымальнік, сузаснавальнік стартап-руху ў Беларусі) , Алег Жаркоўскі (кіраўнік SocialWeekend.by), Алеся Бугаева (дырэктар MaeSens.by).

12:10, 21/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0632 seconds.