Студэнцкую акцыю супраць гвалту ў сям’і забаранілі

Акцыя «Сьцяна» супраць побытавага гвалту мусіла прайсьці з 29 па 31 кастрычніка на тэрыторыі гіпэрмаркета «Гіппа» на Ракасоўскага. У пятніцу раніцай каля крамы была ўсталяваная сьцяна зь імёнамі і гісторыямі жанчын, пацярпеўшых ад гвалту. Аднак мерапрыемства было спыненае па патрабаваньні Ленінскага РАУС.
Студэнты супраць гвалту ў сям’і
Ініцыятыўная група студэнтаў зладзіць акцыю «Сьцяна» пад сьлёганам «Любоў ня мусіць раніць!», накіраваную на прыцягненьне ўвагі да праблем гвалту ў сям’і. Акцыя пройдзе 29–31 кастрычніка ў гіпэрмаркеце «Гіппа».
Як мужчыны ставяцца да жанчын?
Адказ на гэта пытаньне можна ўбачыць на плякаце агенцыі DDB International Malaysia. Паколькі выява закранае ня толькі жыхароў Малайзіі, прадбачым (ва ўсялякім выпадку, спадзяемся) пратэсты з боку нашых суайчыньнікаў і зьвяртаем увагу на слова some – «некаторыя».
→