Студэнцкую акцыю супраць гвалту ў сям’і забаранілі

Акцыя «Сьцяна» супраць побытавага гвалту мусіла прайсьці з 29 па 31 кастрычніка на тэрыторыі гіпэрмаркета «Гіппа» на Ракасоўскага. У пятніцу раніцай каля крамы была ўсталяваная сьцяна зь імёнамі і гісторыямі жанчын, пацярпеўшых ад гвалту. Аднак мерапрыемства было спыненае па патрабаваньні Ленінскага РАУС.

Акцыя пад сьлёганам «Любоў ня мусіць раніць!» накіраваная на прыцягненьне ўвагі да праблем гвалту ў сям’і. На месцы можна было атрымаць інфармацыю пра юрыдычную, мэдыцынскую і псыхалягічную падтрымку ахвярам. А «цагляная сьцяна» як увасабленьне страхаў мусіла быць публічна разьбітая 31 кастрычніка. Аднак акцыю спынілі датэрмінова, нягледзячы на дазвол гіпэрмаркету на правядзеньне мерапрыемства на іх тэрыторыі. Цяпер арганізатары спадзяюцца правесьці акцыю пазьней.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.