Студэнты супраць гвалту ў сям’і
Ініцыятыўная група студэнтаў зладзіць акцыю «Сьцяна» пад сьлёганам «Любоў ня мусіць раніць!», накіраваную на прыцягненьне ўвагі да праблем гвалту ў сям’і. Акцыя пройдзе 29–31 кастрычніка ў гіпэрмаркеце «Гіппа».
29 кастрычніка ініцыятары акцыі ўсталююць у гіпэрмаркеце па адрасе вул. Ракасоўскага 2 сьцяну, на якой адным радком будуць апісаныя гісторыі ахвяраў побытавага гвалту. Цагляная сьцяна — як увасабленьне страхаў: асуджэньне грамадзтва, помсты мужа, адсутнасьць веры, якія перашкаджаюць пацярпелым жанчынам пачаць вырашаць гэтую праблему — зьвяртацца за дапамогай. На месцы можна будзе атрымаць інфармацыю пра юрыдычную, мэдыцынскую і псыхалягічную падтрымку ахвярам. 31 кастрычніка а 17.00 пройдзе публічнае разьбіцьцё сьцяны.
Каментары праз FACEBOOK