Як мужчыны ставяцца да жанчын?

Адказ на гэта пытаньне можна ўбачыць на плякаце агенцыі DDB International Malaysia. Паколькі выява закранае ня толькі жыхароў Малайзіі, прадбачым (ва ўсялякім выпадку, спадзяемся) пратэсты з боку нашых суайчыньнікаў і зьвяртаем увагу на слова some – «некаторыя».

Плякат накіраваны прадэманстраваць праблемы гвалту ў сям'і і стаўленьня мужчын да жанчын. Вялікім памерам сацыяльны плякат можна разглядзець на adofdamonth.com.

Кожная чацьвёртая жанчына становіцца ахвярай фізічнага, эмацыйнага і сэксуальнага гвалту ў сям'і. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў паліцыю зьвяртаецца толькі палова зь іх, але пры гэтым званкі па дапамогу раздаюцца ва ўчастках штохвілі.

Згодна Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, гвалт у сям’і – самая распаўсюджаная форма гвалту ў жыцьці жанчын. Дасьледваньне праводзілася ў 10 краіінах, і што самае жудасна, да 12 адсоткаў цяжарных жанчынаў станавіліся ахвярамі хатняга гвалту.

Як сьведчаць дасьледваньні, 20-30 адсоткаў беларускіх жанчын пакутуюць ад грубых форм гвалту.

У Беларусі штогод у дзяжурныя часткі МУС паступае ля 100-200 тыс. паведамленьняў, якія тычацца сямейна-бытавых канфліктаў. За дзевяць месяцаў 2006 у рэспубліцы было зьдзейсьнена болей за 140 забойстваў з замахамі, больш за 270 цяжкіх цялесных пашкоджаньняў і болей за 130 менш цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.