«Ляпіс Трубяцкой»: «Выступім на Басовішчы і спадзяемся, што паклічуць яшчэ»

Хэдлайнэрам 21-га Басовішча будзе «Ляпіс Трубяцкой». Сёньня пасьпяхова завершыліся перамовы паміж арганізатарамі фэстывалю і гуртом — выступ заплянаваны на завяршэньне другога дня «Басовішча». Яўген Калмыкоў распавёў Generation.by, што каманда заедзе ў Гарадок у межах свайго эўрапейскага міні-туру, а старшыня БАС Кася Кузьміч спадзяецца, што «Ляпісам» на «Басовішчы» спадабаецца.
→…Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»
Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.
→…У Менску будзе «Сонцастаяньне»: 22 сьнежня «Дзеці Сонца» запрашаюць на фэст

22 сьнежня ў менскім клюбе «Рэактар» пад эгідай ТА «Дзеці Сонца» ўпершыню пройдзе фэстываль пазытыўнай музыкі «Сонцастаяньне». Хэдлайнэры мерапрыемства — Карл Хламкін (Латвія — Расія) і яго «ОгнеОпаснОркестр». Сярод удзельнікаў фэстывалю таксама: Беня («Серебряная свадьба»), Лявон Вольскі, Drum Ecstasy, «Без Билета», «ДетиДетей», Rocker Joker, Валік Грышко ды іншыя.
→…«Культпросвет» прэзэнтавалі эксклюзіўным відэа з пародыямі і эротыкай
Сяргей Міхалок у плаўках і шлёпках сьпявае «Зорачкі» пад акустычную гітару на беразе ракі, а адрываецца пад сьпеў галоўная зорачка беларускага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская топлес, у адных майтках — з такім эксклюзіўным відэаролікам прайшла сёньня прэс-прэзэнтацыя новага альбому «Ляпіса Трубяцкога» «Культпросвет». У працяг шэрагу крэатыўных відэаролікаў прадусар Яўген Калмыкоў прадставіў творчае аб’яднаньне «Дзеці Сонца», распавёў пра новы альбом «Ляпісаў», пляны і жыцьцёвыя погляды.
→…