У Беларусі за шпацыр з раскладушкай студэнты могуць атрымаць штраф!

Прынамсі за гэта сёньня два сябры Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў паводле рашэньня суда атрымалі штрафу па 7 базавых велічыняў (прыблізна па 130 000 бел. рублёў). Сяржука Семянюка і Юрку Сідуна затрымалі на акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” 16 верасьня.→…
28.09.2004
Косьця Прагулевіч

На акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” затрыманыя тры чалавекі

16 верасьня ў 17:40, на акцыі Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) затрыманыя тры чалавекі. Каля корпусу фізычнага факультэту БДУ міліцыянты спынілі каля 30 студэнтаў, што ішлі з прасьцінамі, рондлямі, кіпяцільнікамі і іншымі рэчамі, што сымбалізуюць студэнцкі інтэрнат. Наперадзе студэнты несьлі раскладушку з надпісам “Хутка зіма, а дому няма...”. Каля пятнаццаці міліцыянтаў накінуліся на студэнтаў, што несьлі раскладушку. Прычынаў затрыманьня не патлумачылі.

→…
17.09.2004
@ptymist

Шэсьце бяздомных студэнтаў

ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ у чацьвер 16 верасьня ладзіць акцыю "Шэсьце бяздомных студэнтаў", якая прысьвечана вельмі актуальнай і хвалюючай праблеме амаль кожнага беларускага студэнта, праблеме студэнтаў і інтэрнатаў.

→…
15.09.2004
@ptymist

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0545 seconds.