У Беларусі за шпацыр з раскладушкай студэнты могуць атрымаць штраф!

Прынамсі за гэта сёньня два сябры Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў паводле рашэньня суда атрымалі штрафу па 7 базавых велічыняў (прыблізна па 130 000 бел. рублёў). Сяржука Семянюка і Юрку Сідуна затрымалі на акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” 16 верасьня.

Арганізатары акцыі творча падышлі да падрыхтоўкі і забесьпячэньня бясьпекі ўдзельнікам: аніякіх плякатаў, ніякіх лёзунгаў. Усе ішлі з рондлямі, прасьцінамі, венікамі, рушнікамі і раскладушкай. Міліцыянты затрымалі студэнтаў каля галоўнага корпуса БДУ. Паколькі лягічных прычынаў для затрыманьня ня было, хлопцам прыпісалі супраціўленьне пры затрыманьні – 166-ы артыкул АК РБ.

Сёньня ў судзе сябры затрыманых сьведчылі, што хлопцы не аказвалі аніякага супраціўленьня пры затрыманьні. Міліцыянты ж нават вінавацілі хлопцаў у тым, што тыя парвалі ім шапкі і паадрывалі гузікі. Хоць уявіць гэта цяжка. Пасьпець трымаць раскладушку, супраціўляцца пры затрыманьні і рваць вопратку міліцыянтам – гэта цяжка рабіць адначасова.

Але пакуль судзьдзя прызнала студэнтаў вінаватымі. Абодва зараз шукаюць грошы, каб аплаціць штрафы. Гэты суд толькі даказаў, што затрымаць і засудзіць чалавека могуць па любой прычыне. Бывае, і без прычыны. Посьпехаў!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4381 seconds.