Шэсьце бяздомных студэнтаў

ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ у чацьвер 16 верасьня ладзіць акцыю "Шэсьце бяздомных студэнтаў", якая прысьвечана вельмі актуальнай і хвалюючай праблеме амаль кожнага беларускага студэнта, праблеме студэнтаў і інтэрнатаў.

Што рабіць студэнту, калі ён здаровы і прыехаў з чыстага раёну, калі ён мае поўную сям'ю і яго адказ на пытаньне аб прыналежнасьці да БРСМ не задавальняе адміністрацыю ўнівэрсытэта, і калі яму, беларускаму студэнту зь беларускай стыпэндыяй, немагчыма здымаць пакой, сярэдні кошт якога значна большы за максымальную стыпэндыю.

У супрацьлегласьць абяцаных месцаў у інтэрнаце, лічбам пра высокі працэнт забесьпячэньня студэнтаў інтэрнатамі ў некаторых ВНУ, словам пастаяннага клопату, турбаваньня гэтай праблемай і абмеркаваньня ў дэканатах стаіць рэчаіснасьць: пакуты студэнтаў і іх бацькоў ці проста невыконваньне элемэнтарных умоваў для нармальнага і якаснага навучаньня.

Студэнцкая акцыя "Шэсьце бяздомных стэдэнтаў", якая ладзіцца Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў( ЗБС), мае на мэце нагадаць і прыцягнуць увагу да праблем і недасканаласьці нашай сыстэмы адукацыі.

Улады краіны робяць прыгожыя заявы з экранаў тэлевізараў пра штогадовае павялічэньне колькасьці студэнтаў зь сельскай мясцовасьці. Пры гэтым нічога ня робіцца, каб запясьпечыць іх жыльлём на час навучаньня.

Акцыя адбудзецца ў гэты чацьвер 16 верасьня, пачатак а 17.20.

Стартуюць "студэнты без прапіскі" і тыя, хто іх падтрымлівае ад будынка чыгуначнга вакзала. Удзельнікі акцыі разам з сымбалямі студэнцкага і бяздомнага жыцьця (намётамі, спальнікамі, рондлямі, лямпамі, лыжкамі і г.д.) пройдуць па шляху Чыгуначны вакзал (прытулак бяздомных) - Фізычны корпус БДУ, БДПУ ім. М.Танка - Міністэрства адукацыі (вул. Савецкая 9). 
@ptymist 00:00, 15/09/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4633 seconds.