Кошт беларускай візы зменшыцца да 6 еўра

Дырэкцыя Чэмпіянату свету па хакеі назвалі цэны квіткоў на наведванне матчаў. Любы замежнік без візы здолее наведаць Беларусь, заплаціўшы за білет ад 6 еўра — такі мінімальны кошт наведвання аднаго матчу. Аднак вандроўка ў Менск болей чым на адзін дзень можа стаць праблемай, бо ўсімі месцамі ў гатэлях і «фан-вёсцы» будзе кіраваць толькі адна кампанія, што кантралюецца адміністрацыяй прэзідэнта. Забаўна, што студэнтам таксама прапануюць засяліцца на час ЧМ у іхнія ж інтэрнаты, толькі ўжо па іншым кошце.
→Мэр Мінска замовіў сабе тысячу студэнтаў

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька папрасіў кіраўніка мінскай суполкі БРСМ прадаставіць гораду 1000 студэнтаў для працы на будоўлях улетку. Кіраўніцтва БРСМ рыхтуе планы па рэкрутынгу.
→На будоўлі ЧС па хакеі накіруюць 1.5 тысячы студэнтаў

У кастрычніку на будоўлі чэмпіянату свету па хакеі, што мусіць адбыцца ў 2014 годзе ў Менску, накіруюць 1.5 тысячы студэнтаў сталічных ВНУ. Спачатку іх адправяць на экспрэс-курсы, а пасля навучэнцы адправяцца на будоўлі, дзе паспрабуюць спалучыць працу і атрыманне адукацыі.
→Бязьвізавы ўезд для ўсяго сьвету будзе ўведзены Беларусьсю

Грамадзяне ўсіх краін сьвету атрымаюць магчымасьць бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзе ў Менску ў 2014 годзе.
→