Мастак Клаўс Штэк: «Амаль усё мастацтва мае дачыненне да палітыкі»
Нямецкі мастак Клаўс Штэк, што колісь уцёк з ГДР ў свабодную Еўропу, прыехаў у Менск на адкрыццё ўласнай выставы «Нічога не вырашана». Выстаўленыя ў Палацы мастацтваў плакаты былі зроблены мастаком на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў пачынаючы з 70-х. Некаторыя з іх крытыкуюць выкарыстанне ядзернай энергетыкі, некаторыя прымушаюць задумацца аб шматлікіх экалагічных ды сацыальных праблемах, такія як рост падаткаў, забруджвання паветра ці якасць ежы.
→19.10.2012
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
