Сяргей Бабкін пра музыку, тэатар і Брусэль

Сяргей Бабкін, вядомы як стваральнік гурта «5'nizza» — адзін з пяці яркіх музыкаў у праекце Сьвятаслава Вакарчука «Брусэль». Прычым, Бабкіна ў Менску любяць ня менш, чым самога фронтмэна «Акіяну Эльзы». У канцы лютага ў адным зь менскіх клюбаў прайшоў трыб'ют Сяргею Бабкіну. Ці ведае сам музыка аб такім трапяткім дачыненьні менчукоў да сябе? Напярэдадні канцэрту 11 сакавіка ў Палацы Рэспублікі Сяргей Бабкін адказвае на гэтае ды іншыя пытаньні.
→На канцэрце Бабкіна ў Менску людзі літаральна не ўстаялі на нагах
19 чэрвеня Сяргей Бабкін сабраў поўную залю менскага клюба «Times». У перапоўненай і не надта прыстасаванай да падобных імпрэзаў залі бачыць артыста напачатку канцэрту здольныя былі толькі першыя шэрагі. Аднак ужо пасьля некалькіх песень Бабкіна разнастайная публіка адначасова раптоўна села на падлогу клюба. Фотарэпартаж з сольнага канцэрту Сяргея Бабкіна ў фотаблогу Generation.by.
→19 чэрвеня ў Менску сольны канцэрт Сяргея Бабкіна

У многіх імя Сяргей Бабкін асацыюецца з гуртом 5’nizza, і гэта зразумела, бо ён сапраўды зьяўляўся гітарыстам гэтага гурта і неад’емнай яго часткай. Тым ня менш Сяргей Бабкін цяпер мае сольную кар’еру. А таксама, Сяргея называюць «адраджальнікам напаўзабытага вобразу сьпяваючага драматычнага актору» і нярэдка ставяць у адзін шэраг з Уладзімірам Высоцкім, Алегам Анофрыевым, Андрэем Міронавым і Алегам Далем. І мы прапануем вам убачыць і пачуць яго 19 чэрвеня ў Менску!
→