19 чэрвеня ў Менску сольны канцэрт Сяргея Бабкіна

У многіх імя Сяргей Бабкін асацыюецца з гуртом 5’nizza, і гэта зразумела, бо ён сапраўды зьяўляўся гітарыстам гэтага гурта і неад’емнай яго часткай. Тым ня менш Сяргей Бабкін цяпер мае сольную кар’еру. А таксама, Сяргея называюць «адраджальнікам напаўзабытага вобразу сьпяваючага драматычнага актору» і нярэдка ставяць у адзін шэраг з Уладзімірам Высоцкім, Алегам Анофрыевым, Андрэем Міронавым і Алегам Далем. І мы прапануем вам убачыць і пачуць яго 19 чэрвеня ў Менску!

Актор Сяргей Бабкін пераканаўчы і разнастайны: можа сыграць звар’яцелага імпэратара, а можа — героя-палюбоўніка.

Выканаўца Сяргей Бабкін артыстычны і адкрыты: яго інтанацыі робяць кожную песьню монаспэктаклем.

Аўтар Сяргей Бабкін пладавіты і бескампрамісны: запісвае ўсё, што піша, а піша шмат. Кажа, што адмаўляцца ад складзеных песень — гэта як забіваць уласных дзяцей.

Музыкант Сяргей Бабкін імпульсіўны і ўражлівы: сустрэў на студыі цікавых музыкаў, сеў і запісаў зь імі альбом за 2 ночы.

Паэт Сяргей Бабкін вынаходлівы і зразумелы: народны і гарадзкі фальклёр зьмешвае з гульнёй слоў; кажа пра штодзённае, разумеючы вечнае.

Актор + выканаўца + аўтар + музыка + паэт — гэта той вобраз, які мы бачым на сцэне і ў песьнях, які такі шчыры і блізкі адначасова.

Што можа быць лепей, чым правесьці летні вечар у выдатнай атмасфэры, з песьнямі Сяргея пад гітару і рамантычным настроем?

Такім чынам, Сяргей Бабкін у Менску 19 чэрвеня!

Клюб Times (ніжні ўзровень ГЦ «Сталіца»). Пачатак а 19:00.

Кошт пытаньня: папярэдне — 30 000 (колькасьць квіткоў абмежаваная), у дзень канцэрту — 40 000, месца за столікам — 50 000. Падрабязнасьці і замова сталоў па тэлефоне: +375-29-178-19-40.

Паводле прэс-рэлізу

11:00, 09/06/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.