Незвычайная выстава мініятурнага гораду на вуліцах Лёндану
У літаральным сэнсе на вуліцах Лёндану праходзіць незвычайная выстава. Пад нагамі, на сьценах дамоў і тратуарах, на сьмецьцевых баках і талерках з-пад фастфуду — экспанаты выставы можна проста не заўважыць і растаптаць. Інсталяцыі ў маштабе 1 да 87 адлюстроўваюць сучаснае жыцьцё мэгаполісу. Аўтар выставы — містычны мастак Сьлінкачу, які працуе ў такім стылі пяць гадоў, аднак не афішуе сваё сапраўднае імя.
22.03.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS