Суботнікі — радзіма Зянона Пазьняка
Бясспрэчна, постаць Пазьняка ўвойдзе ў падручнікі ня толькі найноўшай гісторыі, і Суботнікі будуць ганарыцца гэтым. А пакуль стары касьцёл, збудаваны стагодзьдзе таму Ўладзіславам Умястоўскім, і помнік невядомаму Салдату, крыху павернуты ў бок ад касьцёлу, суіснуюць ціха і лагодна.
Да Суботнікаў нас падкідае мясцовы ксёндз, што едзе зь імшы з Жэмыслаўля. Ён ня так даўна прыехаў з Польшчы, таму яшчэ не адчуў беларускую сытуацыю: на пытаньне пра хату Пазьняка спачатку імкнецца прыгадаць якога верніка з такім прозьвішчам, а потым пачынае спыняцца і пытаць пра хату ў мясцовых.
→18.08.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS