Суд аднавіў студэнцкага актывіста ў БНТУ
Актывіст прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада» Алесь Крот дамогся прызнаньня свайго адлічэньня з БНТУ незаконным. Адпаведнае рашэньне вынес суд Савецкага раёну ў Менску. Сам Алесь называе рашэньне суда ўнікальным, але чакае працягу цяжбы з БНТУ ў вышэйшых інстанцыях.
→Адлічаны з БНТУ студэнт атрымаў адказ з унівэрсытэту

Алесь Крот, былы студэнт 2-га курсу будаўнічага факультэту БНТУ, нязгодны са сваім адлічэньнем па выніках зімовай сэсіі, атрымаў адказ на свой зварот з ВНУ. Унівэрсытэт не палічыў даведку аб хваробе паважнай прычынай для пропускаў. Маўляў, у гэты час студэнт здаў іншыя прадметы, таму быў у стане здаваць усё.
→Пасьля размовы ў дэканаце пра грамадзкую дзейнасьць з БНТУ адлічаны студэнцкі актывіст

Сябра прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада» Алеся Крата адлічылі з БНТУ тыдзень таму з фармулёўкай за акадэмічную непасьпяховасьць. Па прычыне хваробы студэнт-завочнік адсутнічаў на адным заліку, аднак пра ўсталяваныя індывідуальныя тэрміны пераздачы яму паведамілі ўжо пасьля адлічэньня. У сьпісе на адлічэньне пасьля зімовай сэсіі Алесь пабачыў 50 чалавек.
