Беларускія маршруткі зьбіраюцца далучыць да Інтэрнэту
Доступ да Інтэрнэту ў грамадзкім транспарце зьбіраецца арганізаваць адна з аўтамабільных кампаній празь сетку «інтэрнэтызаваных» маршрутак. Плянуецца, што мікрааўтобусы з выйсьцем у Сеціва будуць курсіраваць па ўсёй Беларусі.
→Барацьба за беларускае Сеціва
«Крымінальны кодэкс» і «адказнасьць уладальнікаў сайтаў», — такія словы ўсё часьцей гучаць на дыскусіях, прысьвечаных беларускаму Інтэрнэту. Дзяржава з аднаго боку і бізнэс зь сеціўнай супольнасьцю зь іншага змагаюцца за права вызначаць, якім будзе беларускі Інтэрнэт у будучыні. Ня стаў выключэньнем і чарговы форум «Дзелавы інтэрнэт» — адно зь нешматлікіх месцаў, дзе лёс Байнэту могуць у адкрытую абмеркаваць яго галоўныя гульцы.
→Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам
![Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам](mediashare/sp/ih6rq9qqzkmtj7xco0sd22rbuqno3b-tmb.png)
Ва ўмовах, калі ніхто ня можа назваць дакладнай лічбы карыстальнікаў беларускага Сеціва, ацэнкі гэтай лічбы вар’іруюцца ад 3.2 да 4.4 мільёнаў. Паводле самых аптымістычных дадзеных, болей за 51% насельніцтва краіны, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам.
→Беларускі «Дзелавы інтэрнэт» выйшаў у Твітэр
![Беларускі «Дзелавы інтэрнэт» выйшаў у Твітэр](mediashare/7f/9hizdlgq7ose4vqglz4udw2m5a63gw-tmb.png)
У Менску адкрылася канфэрэнцыя «Дзелавы інтэрнэт». Ужо ў першую гадзіну працы канфэрэнцыі высьветлілася, што ў Беларусі «няма інфармацыйнага грамадзтва», а ўвесь вартасны і роставы пазытыў мінулага году ўраўнаважваецца праблемамі ў разьвіцьці тэхналёгій перадач дадзеных, якія пасьпелі ўзьнікнуць у краіне за апошні год.
Але ўсе гэтыя цікавыя збольшага толькі «айцішнікам» працэсы згасалі на фоне небывалай актыўнасьці беларускіх юзэраў у новамоднай сацыяльнай сетцы Twitter, дзе адбывалася абмеркаваньне канфэрэнцыі ў жывым часе.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)