Беларускія маршруткі зьбіраюцца далучыць да Інтэрнэту
Доступ да Інтэрнэту ў грамадзкім транспарце зьбіраецца арганізаваць адна з аўтамабільных кампаній празь сетку «інтэрнэтызаваных» маршрутак. Плянуецца, што мікрааўтобусы з выйсьцем у Сеціва будуць курсіраваць па ўсёй Беларусі.
→Барацьба за беларускае Сеціва
«Крымінальны кодэкс» і «адказнасьць уладальнікаў сайтаў», — такія словы ўсё часьцей гучаць на дыскусіях, прысьвечаных беларускаму Інтэрнэту. Дзяржава з аднаго боку і бізнэс зь сеціўнай супольнасьцю зь іншага змагаюцца за права вызначаць, якім будзе беларускі Інтэрнэт у будучыні. Ня стаў выключэньнем і чарговы форум «Дзелавы інтэрнэт» — адно зь нешматлікіх месцаў, дзе лёс Байнэту могуць у адкрытую абмеркаваць яго галоўныя гульцы.
→Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам

Ва ўмовах, калі ніхто ня можа назваць дакладнай лічбы карыстальнікаў беларускага Сеціва, ацэнкі гэтай лічбы вар’іруюцца ад 3.2 да 4.4 мільёнаў. Паводле самых аптымістычных дадзеных, болей за 51% насельніцтва краіны, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам.
→Беларускі «Дзелавы інтэрнэт» выйшаў у Твітэр

У Менску адкрылася канфэрэнцыя «Дзелавы інтэрнэт». Ужо ў першую гадзіну працы канфэрэнцыі высьветлілася, што ў Беларусі «няма інфармацыйнага грамадзтва», а ўвесь вартасны і роставы пазытыў мінулага году ўраўнаважваецца праблемамі ў разьвіцьці тэхналёгій перадач дадзеных, якія пасьпелі ўзьнікнуць у краіне за апошні год.
Але ўсе гэтыя цікавыя збольшага толькі «айцішнікам» працэсы згасалі на фоне небывалай актыўнасьці беларускіх юзэраў у новамоднай сацыяльнай сетцы Twitter, дзе адбывалася абмеркаваньне канфэрэнцыі ў жывым часе.
→