Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам

Ва ўмовах, калі ніхто ня можа назваць дакладнай лічбы карыстальнікаў беларускага Сеціва, ацэнкі гэтай лічбы вар’іруюцца ад 3.2 да 4.4 мільёнаў. Паводле самых аптымістычных дадзеных, болей за 51% насельніцтва краіны, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам.

«Колькі карыстальнікаў Інтэрнэту ў Беларусі, ніхто дакладна ня ведае», — заяўляў 10 дзён таму кіраўнік парталу Tut.by Юры Зісер.

Аднак на канфэрэнцыі Дзелавы інтэрнэт, што распачалася пад Менскам, экспэрт прывёў дадзеныя Міністэрства сувязі, паводле якіх у Беларусі налічваецца прыкладна 4.4 мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў (у 2009 годзе было толькі 3.1 млн.). Атрымліваецца, што болей за 51% насельніцтва, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам. Па словах Зісера, гэта «ўзровень разьвітых краін».


Болей за 51% насельніцтва, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам

Па дадзеных міжнароднай дасьледчыцкай кампаніі Gemius, у Беларусі па-ранейшаму налічваецца 3.2 млн. інтэрнэт-карыстальнікаў. Прычым мінімум палова зь іх - прадстаўнікі пакаленьня Y. Паўтара мільёны карыстаюцца шырокапалосным Сецівам. У мінулым годзе такіх было ў два разы меней.

По дадзеных Зісера, у зоне BY цяпер ёсьць 70 тысяч сайтаў і 35 тысячаў дамэнаў, што складае прыкладна 0.03% ад сусьветнага Сеціва. Іх рынак бізнэсмэн ацэньвае ў 2.1 мільёны даляраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.