Беларускія сайты складаюць 0.02% ад усіх сайтаў сьвету

Аналітыкі кампаніі Netcraft апублікавалі чарговую справаздачу аб агульнай колькасьці сайтаў у Сеціве. Згодна зь іх дадзенымі 1 верасьня Інтэрнэт складаўся з 227 225 642 сайтаў. У тым ліку за жнівень у Сеціве стварылі амаль 14 млн новых рэсурсаў.



Агульная колькасьць сайтаў у сьвеце з жніўня 1995 па верасень 2010. Графік news.netcraft.com

Кампанія Netcraft вядзе штомесяцовы ўлік колькасьці сайтаў з 1994 году. Амаль увесь гэты час гэтая колькасьць расла, аднак былі і падзеньні. У пачатку 2002 году і зусім нядаўна ў 2009-м — колькасьць сайтаў зьмяншалася.

Дакладную колькасьць беларускіх сайтаў у Сеціве падлічыць напэўна не магчыма. Аднак старонка it.tut.by падае лічбу 50 тыс беларускіх сайтаў. Што складае 0.02% ад 227.2 млн усіх сайтаў сьвету.

vojur 13:36, 20/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.