Лявон Вольскі і перадвыбарчая клясыка
Добры і правільны канцэрт зь лепшымі беларускімі поп-рокавымі зоркамі на заднім фоне і Лявонам Вольскім ва ўсім белым на вастрыі падзей — з пункту гледжаньня камэрцыйнага посьпеху рашэньне бясконца правільнае. І тым ня менш арганізатары вырашылі падкінуць дадатковай саланаватасьці ў згатаваную па даўнім рэцэпце музычную салату, анансаваўшы канцэрт за 3 дні да прэзыдэнцкіх выбараў, ну, і заадно, за 8 дзён да Калядаў.
→Вольскі запрасіў на «Белую яблыню грому» жывых клясыкаў белліта

Канцэрт 16 сьнежня на вершы клясыкаў беларускай літаратуры зьбіраюцца наведаць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха.
16.12 — Лявон Вольскі з «Белай яблыняй грому»
На «Белай яблыні грому» 16 сьнежня Лявон Вольскі выканае новыя кампазыцыі і засьпявае
«Белая яблыня грому» — вечар прэм’ераў ад Лявона Вольскага
Купалаўскі тэатар, аншляг, Лявон Вольскі з новым альбомам і новай камандай — такім быў вечар 23 сакавіка. Напярэдадні Дня Волі Вольскі прэзэнтаваў «сакрамэнтальна-сур’ёзны» альбом на вершы беларускіх клясыкаў.
23 сакавіка канцэртная прэзэнтацыя новага альбому Лявона Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў.
→Барадуліну спадабаўся новы альбом Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў. Днямі гэты дыск паслухаў народны паэт Рыгор Барадулін, чый верш і даў назву праекту.
→Лявон Вольскі прэзэнтуе альбом на вершы беларускіх клясыкаў

Новы сольны праект «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў Лявон Вольскі задумаў яшчэ 7 год таму.
«Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп!» — распавядае Лявон.
Прэзэнтацыя дыску, у які ўвайшлі 12 песень на вершы розных беларускіх паэтаў XIX–XX стагодзьдзяў, пройдзе 23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы.
→